Беларуская Служба

Акцёра з Магілёва абвінавачваюць у распальванні варожасці

26.11.2021 08:52
Рэжым Лукашэнкі аб’явіў Вячаслава Сікору ў міжнародны вышук.
  .
Акцёр Вячаслаў Сікора. Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/by_culture

Вячаслаў Сікора з'яўляецца акцёрам драматычных тэатраў Беларусі, а таксама кінарэжысёрам і сцэнарыстам некаторых праектаў.

Паводле версіі Следчага камітэта, са жніўня па верасень мінулага года Вячаслаў Сікора на сваіх старонках у сацыяльных сетках публікаваў відэаролікі, накіраваныя на ўзбуджэнне варожасці, дзе абражаў Лукашэнку і сілавікоў, заклікаючы да непадпарадкавання органам улады ды дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Яму прад'яўлена абвінавачанне ў распальванні сацыяльнай варожасці, паклёпе, абразе Лукашэнкі і сілавікоў.

Сікора пакінуў краіну і аб'яўлены ў міжнародны вышук, паведамляе zerkalo.io

юл