Беларуская Служба

За мінулыя суткі 217 чалавек спрабавалі незаконна прарвацца з Беларусі ў Польшчу

26.11.2021 09:23
З пачатку месяца такіх спроб было больш за 8 тысяч, польскі бок выдаліў за сваёй тэрыторыі амаль 2 тысячы парушальнікаў мяжы.
Ілюстрацыйны здымакhttps://twitter.com/straz_graniczna

«На ўчастку, які ахоўваецца памежным пастом побач з вёскай Чарэмха, група з амаль 200 агрэсіўных замежнікаў спрабавала сілай прарвацца праз мяжу», - паведаміла польская Памежная ахова.

Польскія памежнікі прадухілілі ўсе спробы незаконнага перасячэння мяжы. Адносна 12 іншаземцаў прынята рашэнне аб іх выдаленні з Польшчы.

Апроч таго, учора польскія паліцыянты з Падляшша затрымалі двух палякаў за садзейнічанне ў незаконным перасячэнні мяжы. Арышты адбыліся ў мястэчку Орля. Адзін з іх вёз двух грамадзян Сірыі, а другі - рэчы мігрантаў.

Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Вонсік заявіў, што Польшча мае абавязак бараніць свае межы і Еўрапейскай супольнасці, гэта прапісана ў міжнародным праве.

- У міжнародным парве дзейнічае прынцып, што адказнасць за замежніка нясе першая краіна яго побыту. Калі немцы затрымаюць такую асобу, нам давядзецца ёй апекавацца і высылаць на радзіму за наш кошт. Тэарэтычна немцы маюць права завесці такога чалавека назад на мяжу з Польшчай.   

З пачатку месяца польская Памежная ахова зафіксавала больш за 8 тысяч спроб незаконнага перасячэння польскай мяжы з беларускага боку. Памежнікі  выдалілі з тэрыторыі Польшчы больш за 1800 замежнікаў.

ПР/юл