Сёння была аб'яўлена пераможца прэстыжнай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Перамагла Ева Вежнавец, аўтар аповесці «Па што ідзеш, воўча?»
Сапраўднае імя пісьменніцы – Святлана Курс. Яна нарадзілася на Любаншчыне. Скончыла філфак БДУ (1994), пасля чаго супрацоўнічала з дзяржаўным радыё і незалежнымі радыёстанцыямі, з газетай «Наша Ніва». Даўно жыве ў Польшчы.
Упершыню яе можна было прачытаць у 1998-м: тады ў часопісе Arche выйшла яе апавяданне «Мы два Хохлікі». Першай кнігі прыйшлося чакаць дзесяць гадоў. Але пасля зборніка апавяданняў «Шлях дробнай сволачы» наступіла зацішша. Толькі летась зʼявілася другая кніга – аповесць «Па што ідзеш, воўча?»
Прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца з 2012 года. На яе могуць намінавацца кнігі, выдадзеныя ў папяровым ці электронным варыянце на працягу каляндарнага года на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка». Ева Вежнавец – першая жанчына, якая атрымала прэстыжную ўзнагароду.
паводле Zerkalo/нг