Беларуская Служба

Сайт «Беларускі партызан» і ўсе яго акаўнты ў сацсетках прызнаны экстрэмісцкімі

29.11.2021 11:34
У Беларусі экстрэмісцкімі прызнаны каля 300 інтэрнет-рэсурсаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Engin_Akyurt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Рашэнне аб гэтым прынятае яшчэ 12 лістапада рашэннем суда Чыгуначнага раёна Гомеля. Аднак толькі зараз звесткі аб гэтым з'явіліся на сайце Мінінфарма.

Нагадаем, што ў Беларусі экстрэмісцкімі прызнаны каля 300 інтэрнет-рэсурсаў.

«Мы ўпэўненыя, што свабода меркаванняў не можа лічыцца экстрэмізмам. Мы ўпэўненыя, што згода ў грамадстве не дасягаецца шляхам забарон і цэнзуры. Мы будзем думаць, што рабіць далей», – чытаем на сайце.

ав/Беларускі партызан

СК прапануе «завочна» прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці

29.11.2021 09:24
Гэтую ініцыятыву ўжо падтрымалі ў Вярхоўным судзе і Генпракуратуры.