Беларуская Служба

У турэмных камерах устаноўлены мікрафон

30.11.2021 09:19
Група беларускіх ананімных хакераў-актывістаў «Кібер-партызаны» ўзламала сістэму праслухоўвання турэмных камер.
«Кіберпартызаны»https://www.youtube.com/watch?v=9xI-9yK4aK0

У турэмных камерах устаноўлены мікрафон. Туды змяшчаюць людзей, у якіх трэба атрымаць прызнанне або даведацца іншую каштоўную інфармацыю. Да іх падсылаюць падстаўнога чалавека, які здабывае давер вязняў.

Цяпер запісы з турэмных камер у руках руху «Супраціў», які аб'явіў барацьбу рэжыму Лукашэнкі. На праслушцы стаяць ІЧУ Акрэсціна, СІЗА-1, ЦІП, Смалявічы, Салігорск, Маладзечна, Барысаў, Слуцк, Пухавічы, Жодзіна-8, Мядзель, Стоўбцы, Капыль, ІЧУ Сельск і іншыя ўстановы.

«Кібер-партызаны» будуць выяўляць «падстаўных» і схемы іх працы. Усе дадзеныя аб іх патрапяць на ТК-Карнікі Беларусі і на чорную мапу blackmap.org.

У доказ «Кібер-партызаны» змясцілі ўрыўкі запісаў праслухоўвання затрыманых супрацоўнікаў PandaDoc, дзе яны прызнаюцца што ніякага злачынства не здзяйснялі, і іх проста рэпрэсуюць. А таксама запісы людзей, якія спяваюць, у якіх свабода – гэта ўнутры, і турма іх не зламала.

яс