64-гадовага кіраўніка партыі БНФ Рыгора Кастусёва перавялі з СІЗА КДБ у турэмны шпіталь, яго рыхтуюць да аперацыі. У пачатку жніўня ён прайшоў абследаванне для дыягностыкі анказахворвання, вынікі якога яго сям'і не паведамілі.
Кастусёў ужо сем месяцаў знаходзіцца пад арыштам. Яго абвінавачваюць у падрыхтоўцы да «замаху» на Лукашэнку. Ён быў затрыманы ў красавіку разам з Аляксандрам Фядутам і Юрасём Зянковічам.
У кастрычніку зʼявілася інфармацыя аб пагаршэнні здароўя Рыгора Кастусёва. Таксама ў верасні палітык перанёс каранавірус.
яс