Беларуская Служба

Лукашэнка кажа, што гатовы вярнуць у Беларусь ядзерную зброю

30.11.2021 19:33
Ён зрабіў такую заявую ў інтэрв’ю Дзмітрыю Кісялёву, дырэктару агенцтва «Россия сегодня».
Аляксандр ЛукашэнкаАўтар: Okras - Уласны твор, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=34558726

Прапанаваць Пуціну вярнуць ядзерную зброю ў Беларусь – Лукашэнка назваў такі крок верагодным адказам на сітуацыю, калі аналагічныя сістэмы НАТА з’явяцца ў Польшчы.

Тэма ядзернай зброі ўзнікла ў размове Лукашэнкі і Кісялёва як рэакцыя на нібыта заяву кіраўніка НАТА.

Нагадаю, Енс Столтэнберг на канферэнцыі 19 лістапада заявіў, што амерыканская ядзерная зброя можа з’явіцца ва Усходняй Еўропе, калі Германія адмовіцца ад яе размяшчэння на сваёй тэрыторыі. Аднак, Германія не збіраецца адмаўляцца ад зброі стрымлівання, хоць і мае для гэтага юрыдычныя абгрунтаванні.

А вось Лукашэнку тэма «ядзернага чамаданчыка» не дае супакою з першых прэзідэнцкіх выбараў. Ён колькі ўжо разоў шкадаваў, што 26 лістапада 1996 года з Беларусі была вывезена апошняя ядзерная ракета. А гэтым разам прызнаўся, што збярог ангары для іх захоўвання, хаця павінен быў знішчыць.

У 1989 годзе на тэрыторыі краіны было 1180 стратэгічных і тактычных ядзерных зарадаў. Як жа ўявіць, да якіх наступстваў магла б прывесці наяўнасць хаця б аднаго з іх у цяперашняй Беларусі.

Спецыяльна для Беларускай службы Польскага радыё, Казімір Шчадковіч, Мінск.

Прэм'ер Польшчы: Сапраўдны заказчык Лукашэнкі – Крэмль

26.11.2021 15:58
Прэмʼеры Маравецкі і Джонсан  абмяркоўвалі агрэсіўныя дзеянні Масквы і Мінска.