Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю РИА Новости, што гатовы спыніць транзіт энерганосьбітаў у выпадку рэалізацыі Польшчай пагроз закрыць мяжу.
«Слухайце, калі мяне будуць душыць палякі ці яшчэ нейкія там, я буду глядзець на нейкія кантракты? Кіньце вы, пра што вы гаворыце?», – сказаў ён. На ўдакладняючае пытанне, ці сурʼёзна ён пра гэта гаворыць, Лукашэнка адказаў: «Вядома, сурʼёзна».
«Палякі вырашылі закрыць нам мяжу з Беларуссю. Добра, закрывайце. Мы не вельмі часта ездзім у Еўрасаюз. Наш інтарэс сёння ў Расіі, Кітаі і на Усходзе больш за ўсё. А калі я зачыню? Што будзе з гэтым патокам тады, які ў асноўным у Расію, Кітай ідзе праз нас?» – спытаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, у Расіі з Украінай паўднёвая мяжа закрытая, то бок яны праз Украіну не пройдуць, праз «Прыбалтыку нам на плячах насіць – дарог няма».
«Таму перш чым рабіць з іх боку заявы, трэба мазгі свае курыныя ўзяць у рукі і падумаць, што ты бразгаеш», – сказаў беларускі прэзідэнт.
Ён прапанаваў палякам закрыць мяжу і паглядзець, хто больш атрымае шкоды ад гэтага. «Каму ты на шкоду закрыеш? Сам сабе? А потым, ты закрыеш... Тады вы падумайце, як вы энерганосьбіты будзеце купляць у Расіі», – сказаў Лукашэнка.
ав