Мігранты, якія захраслі на мяжы Беларусі з ЕС, змогуць падаваць заявы на прытулак толькі ў Польшчы, Латвіі, Літве або ў самой Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Еўрапейскай камісіі.
Па просьбе трох краін, якія мяжуюць з Беларуссю, Еўракамісія згадзілася змяніць або адмяніць некаторыя працэдуры прызнання прытулку ў ЕС на перыяд паловы года. Улады Польшчы, Літвы і Латвіі тлумачаць, што беларускі рэжым праз мігрантаў імкнецца аказаць ціск на ЕС.
У Еўракамісіі таксама адобрылі пакет дапамогі Літве, Латвіі і Польшчы з-за сітуацыі на мяжы.
нг