Беларуская Служба

Брэсцкая друкарня адмовілася друкаваць незалежнае выданне

01.12.2021 16:14
Пра гэта рэдакцыю апавясцілі па электроннай пошце.
Рэдакцыя выдання "Ганцавіцкі час"фота: ganc-chas.by

Як паведамляе «Першы рэгіён», дамова «Ганцавіцкага часу» на паліграфічныя паслугі брэсцкай друкарні заканчаваюцца ў канцы 2021 года. Пасля гэта друкарня не працягвае дамову з выданнем. Пра гэта рэдакцыю апавясцілі 30 лістапада па электроннай пошце.

Намесніца дырэктара брэсцкай друкарні Ірына Іванісік растлумачыла прычыну: «У нас загрузка мяняецца».

Як адзначыў галоўны рэдактар выдання Пётр Гузаеўскі, 20 гадоў «Ганцавіцкі час» сумленна выконвае сваю працу на карысць чытачоў у раёне і далёка за яго межамі:

«Мы спрабавалі дапамагчы многім людзям, і гэта спрацавала: падымалі актуальныя праблемы, трымалі чытачоў у курсе падзеяў, якія адбываліся ў Ганцавіцкім раёне і не толькі. Мы аб'ектыўна асвятлялі падзеі і пісалі гісторыю раёна. Дзякуй усім, хто падтрымліваў і давяраў нам».

нг