З раніцы 1 снежня ў Віцебску супрацоўнікі міліцыі прыходзілі да актывістаў. Ім спрабавалі выставіць артыкулы за экстрэмізм і фінансаванне пратэстаў. Праз допыт і ператрус прайшоў віцяблянін Мікола Качурэц. Уладзімір Кійко змог пазбегнуць затрымання, цяпер ён на волі. Таксама не выходзіў на сувязь праваабаронца Міхаіл Жамчужны.
Ён паведаміў, што міліцыянты шукалі гаджэты, камп'ютары і дакументы, якія б сведчылі пра фінансаванне і арганізацыю пратэстаў. Аднак сілавікі нічога не знайшлі.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск