Беларуская Служба

КДБ выкарыстоўваў фэйкавыя старонкі ў сацсетках, каб распальваць міграцыйны крызіс

02.12.2021 11:39
Толькі за лістапад 2021 года выдалілі больш за 70 фэйкавых уліковых запісаў, якія былі зарэгістраваныя з тэрыторыі Беларусі і Польшчы.
- Warto być na bieżąco z informacjami i uważać na fake newsy, bo jedną z odsłon konfliktu hybrydowego z reżimem Łukaszenki jest wojna informacyjna - zaapelował premier.
- Warto być na bieżąco z informacjami i uważać na fake newsy, bo jedną z odsłon konfliktu hybrydowego z reżimem Łukaszenki jest wojna informacyjna - zaapelował premier.shutterstock.com/Song_about_summer

КДБ выкарыстоўваў падстаўныя старонкі Facebook і Instagram, на якіх публікаваліся фэйкі пра міграцыйны крызіс. У кампаніі Мета (былы Facebook) паведамілі, што толькі за лістапад 2021 года выдалілі больш за 70 фэйкавых уліковых запісаў, якія былі зарэгістраваныя з тэрыторыі Беларусі і Польшчы.

«У Польшчы выдалілі 31 уліковы запіс Facebook, чатыры групы і дзве падзеі Facebook, чатыры акаўнты Instagram, якія, як мы мяркуем, былі створаны ў Польшчы і накіраваны на Беларусь і Ірак. У Беларусі былі выдалены 41 уліковы запіс Facebook, пяць груп і чатыры ўліковыя запісы Instagram, якія ў першую чаргу арыентаваны на аўдыторыю на Блізкім Усходзе і ў Еўропе. Мы звязалі гэта з беларускім КДБ», – гаворыцца ў дакладзе.

паводле Белсат/нг