Арганізатары «Дакара» афіцыйна пацвердзілі, што каманда «МАЗ-СПОРТаўта» не возьме ўдзел у гонцы 2022 года. Такое рашэнне звязана з санкцыямі, якія накладзеныя на Мінскі аўтамабільны завод, піша «Наша Ніва».
Арганізатары падкрэслілі, што выкраслілі беларускія экіпажы па рашэнні французскіх уладаў. У папярэднім спісе ўдзельнікаў грузавога заліку знаходзіліся тры экіпажы «МАЗ-СПОРТаўта», якія атрымалі стартавыя нумары: № 502 – Сяргей Вязовіч, Павел Гаранін, Антон Запарошчанка; № 507 – Аляксей Вішнеўскі, Максім Новікаў, Сяргей Сачук; № 517 – Аляксандр Васілеўскі, Аляксандр Швед, Віталь Мурылёў.
Улетку ЕЗ увёў санкцыі ў дачыненні да шэрагу фізічных і юрыдычных асоб Беларусі. У прыватнасці, санкцыі закранулі Мінскі аўтамабільны завод (МАЗ).
эж