Беларуская Служба

ЗША запэўнілі Украіну ў падтрымцы ў выпадку абвастрэння сітуацыі на мяжы з Беларуссю

04.12.2021 11:29
Міністр абароны Аляксей Рэзнікаў заяўляў, выступаючы ў Вярхоўнай радзе ў пятніцу, што ўзброеныя сілы Украіны гатовыя выканаць сваю частку працы, калі будзе расці ўзровень пагрозы атакі мігрантаў з тэрыторыі Беларусі.
Białoruski minister obrony: Białoruś i Rosją planują manewry w ramach zabezpieczania granicy południowej z Ukrainą
Białoruski minister obrony: Białoruś i Rosją planują manewry w ramach zabezpieczania granicy południowej z Ukrainąpaparazzza/Shutterstock

ЗША дапамогуць Украіне ў выпадку абвастрэння сітуацыі на мяжы краіны з Беларуссю. Пра гэта заявіла часовая павераная ў справах ЗША ва Украіне Крысціна Квін на сустрэчы з кіраўніком МУС Дзянісам Манастырскім.

«Крысціна Квін запэўніла пра гатоўнасць ЗША працягваць падтрымку МУС Украіны ў выпадку абвастрэння сітуацыі на мяжы Украіны», — гаворыцца ў паведамленні ўкраінскага МУС. Адзначаецца, што перамовы былі прысвечаныя тэме ўзмацнення ўзаемадзеяння бакоў у кантэксце магчымага ўзмацнення напружанасці на мяжы краіны.

Манастырскі заявіў на сустрэчы, што гэтае пытанне і раней было на парадку дня ў бакоў, аднак цяпер яго «мае патрэбу ў большай увазе».

Міністр абароны Аляксей Рэзнікаў заяўляў, выступаючы ў Вярхоўнай радзе ў пятніцу, што ўзброеныя сілы Украіны гатовыя выканаць сваю частку працы, калі будзе расці ўзровень пагрозы атакі мігрантаў з тэрыторыі Беларусі.

nashaniva.com/эж