Беларуская Служба

У Гомелі затрымалі вядучага радыёстанцыі «Гомель FM» Аляксея Каверына

04.12.2021 12:31
МУС апублікавала «пакаяльнае відэа» з затрыманым Аляксеем Каверыным.
Аўдыё

Раней у сеціва «злілі» перапіску гамяльчаніна ў адным з закрытых чатаў, да затрымання ён прасіў прабачэння за яе ў сябе ў Instagram.

Як паведамляе МУС, на гамяльчаніна выйшлі аператыўнікі ГУБАЗіКа. Яны ўстанавілі, што ён размяшчаў тэкставыя і галасавыя паведамленні з «заклікамі да незаконнага збору грамадзян у грамадскіх месцах Гомеля, арганізоўваў групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікам улады». У дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа. Па якім канкрэтна артыкуле — не ўдакладняецца, як і абраная мера стрымання.

МУС апублікавала «пакаяльнае відэа» з затрыманым Аляксеем Каверыным.

Паводле spring96.org / вх