Беларуская Служба

Пачаўся суд над блогерам Эдуардам Пальчысам

06.12.2021 13:36
Па загадзе сілавікоў працэс будзе прахадзіць у закрытым рэжыме.
 .
Эдуард Пальчыс. Ілюстрацыйны здымакНаша Ніва

У панядзелак у Мінскім гарадскім судзе пачаўся суд над палітзняволеным блогерам Эдуардам Пальчысам. Яго абвінавачваюць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Напачатку суда Эдуард заявіў адвод суддзі і адмовіўся ўставаць, але гэтае хадайніцтва не было задаволена. Пры гэтым суддзя Пётр Арлоў задаволіў хадайніцтва пракурора аб разглядзе справы ў закрытым рэжыме. Такое рашэнне было прынята "з мэтай недапушчэння распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Telegram-канал блогера "PALCHYS" прызнаным экстрэмісцкім судом Партызанскага раёна 20 красавіка гэтага году, то бок больш чым праз год пасля затрымання Эдуарда.

юл