Менш чым праз месяц пасля запуску расійская авіякампанія Nordwind адмяніла рэйсы з Гомеля ў Маскву
10 лістапада бягучага году Nordwind выканаў першы рэйс з Масквы ў Гомель. Планавалася, што самалёты будуць лятаць тройчы на тыдзень.
Цяпер жа ў раскладзе кампаніі рэйсаў паміж Гомелем і Масквой няма, як і рэйсаў з Гродна, якія анансаваліся з 2 снежня.
Прычына — нізкая напаўняльнасць рэйсаў, паведамляе «Наша Ніва».
юл