Сяргей Сацук вядомы як журналіст, які займаецца расследаваннямі. Апошняе яго гучнае расследаванне было пра пастаўкі ў Беларусь незарэгістраванай на той момант вакцыны "Эўпента".
У жніўні 2019 года Сацук у інтэрв'ю БелаПАН заявіў, што атрымліваў пагрозы з-за сваёй дзейнасці.
"Пасля выхаду першага з двух артыкулаў пра карупцыю, дзе ў тым ліку згадваўся і Мядзведскі, да мяне прыйшоў нечаканы чалавек, не буду пакуль раскрываць яго імя. Ён прама мне сказаў: калі не спынюся, мяне альбо грохнуць, альбо пасадзяць", — распавёў Сацук.
Па справе аб "атрыманні хабару" Сяргея Сацука затрымлівалі ў сакавіку 2020 года. За кратамі ён правёў 10 дзён. Журналіст упэўнены, што яго пераследуюць за журналісцкую дзейнасць і выкрыццё карупцыі ў сферы аховы здароўя.
Сяргей Сацук — сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. Раней працаваў рэдактарам аддзела права, здарэнняў і журналісцкіх расследаванняў «Белорусской деловой газеты».
вх