У пятніцу прайшоў суд над актывістам і былым маладафронтаўцам Зміцерам Хведаруком, якога затрымалі 8 снежня пасля ператрусу.
У РУУСе на актывіста склалі пратакол за «непадпарадкаванне». Суд прызнаў Хведарука вінаватым і пакараў яго 15-сутачным арыштам, піша @viasnanazirae.
Падчас суда стала вядома, што падчас ператруса Хведарука некалькі разоў ударылі па галаве.
юл