Польшча прыняла 80 палітычных уцекачоў з Беларусі. Яны прыехалі ў краіну 9 снежня. 19 чалавек будуць прасіць міжнароднай абароны, астатнія прыбылі па гуманітарных візах.
Людзі бягуць з Беларусі з-за жорсткіх рэпрэсіяў з боку рэжыму. У адным толькі трэцім квартале гэтага года 450 беларусаў знайшлі прытулак у Польшчы. Гэта найбольшая колькасць пазітыўных рашэнняў па справах беларускіх уцекачоў за ўвесь час, як у самой Польшчы, так і ва ўсім ЕС. Агулам са жніўня 2020 года ў Польшчу з’ехала нават 300 тыс. беларусаў.
Да прэзідэнцкіх выбараў мінулага года і далейшых рэпрэсій, беларусы вельмі рэдка атрымлівалі прытулак у Польшчы. Але з другой паловы 2020 года Польшча пачала актыўна выдаваць беларусам гуманітарныя візы і міжнародную абарону.
Еўрастат/Наша Ніва/нг