Лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на Саміце за дэмакратыю, які ладзіць прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.
Ціханоўская расказала пра беларускі рух за перамены, палітычныя рэпрэсіі ў краіне, задала міжнароднай супольнасці пытанні, якія хвалююць беларусаў.
Удзельнікамі саміта сталі каля 100 сусветных лідараў. Святлана Ціханоўская ў якасці прадстаўніка беларусаў выступіла пасля прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы.
Тэлеграм-канал С. Ціханоўскай/нг