Цяпер пайшла новая хваля масавых звальненняў. Прычына ўсё тая ж - удзел у пратэстах 2020 года.
Звальняюць людзей з дзяржаўных СМІ, усіх дзяржаўных прадпрыемстваў, але найбольш пацярпела сістэма аховы здароўя. Усяго ў Беларусі не хапае больш за 6000 медыкаў.
Але машыну рэжыму ўжо не спыніць. Рыторыка прасоўваецца такая - выціснуць абсалютна ўсіх, хто адважыўся выказаць меркаванне, якое хоць крыху адрозніваецца ад прынятага хунтай.
У перыяд са студзеня па кастрычнік 2021 года ў краіне было звольнена 633, 9 тысячы чалавек. Падобныя выпадкі звальненняў назіраюцца практычна на ўсіх дзяржаўных прадпрыемствах, у тым ліку ў медыцынскіх установах, школах і ўніверсітэтах.
ПР/юл