Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў, уручаючы ўзнагароду, падкрэсліў, што Польшча падтрымлівае беларускае грамадства ў барацьбе за свабоду і дэмакратыю, і падзякаваў супрацоўнікаў «Вясны», дзякуючы якім свет даведаецца пра жорсткія рэпрэсіі і пераслед грамадзян, якія адбываюцца ў Беларусі.
Міністр таксама адзначыў, што ўзнагарода з'яўляецца выказваннем падзякі сем'ям ахвяр і самім ахвярам жнівеньскіх падзей 2020 года ў Беларусі.
У сваю чаргу, праваабаронцы «Вясны» нагадалі, што будуць працягваць сваю дзейнасць, нягледзячы на рэпрэсіі і крымінальны пераслед калег.
«Мы будзем змагацца за вызваленне нашых калег, а таксама ўсіх палітычных зняволеных Беларусі. Мы будзем рабіць усё магчымае для таго, каб правы чалавека і чалавечая годнасць сталі галоўнай каштоўнасцю і мэтай беларускай дзяржавы і беларускага грамадства».
юл