За мінулагоднія пратэсты з Беларусі дэпартавалі кубінца, разлучыўшы з жонкай і трыма дзецьмі. Кубінца Раберта Вальдэса Касанэву дэпартавалі з Беларусі за ўдзел у мінулагодніх маршах пратэсту.
Касанэва пражыў у Беларусі 30 гадоў, працаваў графічным дызайнерам, меў сям’ю і трое дзяцей. Сведкі яго развітання з сям’ёй і непаўналетнім сынам у аэрапорце Мінску кажуць, што яно было душараздзіральным.
Раберта Касанэву затрымалі 8 лістапада 2020 і асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арэсту. Але ён правёў у цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна цэлы год. Фармальная ўсё быццам законна: кандыдат на дэпартацыю можа быць арыштаваны да моманту выканання рашэння аб высылцы. Але ў Беларусі няма цэнтраў часовага ўтрымання іншаземцаў.
Утрыманне ж на Акрэсціна можна параўнаць з катаваннем. У верасні 2020 Раберта пісаў у сацсетках, што яму не працягнулі від на жыхарства з-за палітычнай пазіцыі. Але ён ні аб чым не шкадуе і марыць у хуткім часе ўбачыць Беларусь без Лукашэнкі.
Казімір Шчадковіч