У Беларусі новы старшыня Цэнтрвыбаркама. Замест Лідзіі Ярмошынай на гэтай пасадзе будзе працаваць камуніст, былы міністр адукацыі Ігар Карпенка.
Адыёзная Лідзія Ярмошына працавала старшынёй ЦВК Беларусі 25 гадоў, яна замяніла на гэтай пасадзе палітычнага суперніка Лукашэнкі Віктара Ганчара, які ў лістападзе 1999 года знік без звестак. Менавіта пад кіраўніцтва Ярмошынай ЦВК замест сваёй канстытуцыйнай задачы – сумленнай і празрыстай арганізацыі выбараў і рэферэндумаў, стала правадніком рашэнняў адміністрацыі Лукашэнкі.
Таксама Лукашэнка сёння прызначыў новых старшыняў аблвыканкамаў. Кіраваць Магілёўскай вобласцю будзе Анатоль Ісачанка, Віцебскай – Аляксандр Субоцін.
эж