Беларуская Служба

Лукашэнка зноў прыгразіў перакрыць транзіт газу ў Еўропу ў адказ на санкцыі

13.12.2021 15:51
Гэтую заяву пракаментавалі таксама расійскія лідары. 
.
.Magnascan/pixabay.com/CC0 Public Domain

Аляксандр Лукашэнка зноў пацвердзіў намер спыніць транзіт газу з Расіі ў Еўропу, у выпадку ўзмацнення жорсткасці заходніх санкцый. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю турэцкай тэлерадыёкампаніі TRT.

«Калі санкцыі, якія яны ўводзяць або ўвядуць у будучым, паставяць нас у надзвычайнае становішча і ў нас не будзе ніякага выхаду адказаць іншымі мерамі на іх санкцыі, мы скарыстаемся і гэтай жорсткай мерай», – сказаў Лукашэнка, якога працытавала БелТА.

У пачатку снежня Лукашэнка ўжо заяўляў, што гатовы спыніць транзіт расійскіх энерганосьбітаў, калі Польшча закрые мяжу з Беларуссю. Гэтую заяву пракаментавалі таксама расійскія лідары. Уладзімір Пуцін сказаў, што «Газпром» выкананае ўзятыя на сябе абавязацельствы па пастаўках газу ў Еўропу.

ав