Абвінавачанаму Аляксандру Юранаву 57 гадоў, у яго трэцяя непрацоўная група інваліднасці. Мужчына даглядае амаль сляпога 83-гадовага бацьку, а незадоўга да суда ён адмовіўся ад шпіталізацыі ў сувязі з перадінсультным станам, бо хацеў асабіста ўдзельнічаць на судовым пасяджэнні па сваёй справе.
Мужчыну абвінавачваюць у тым, што вясной 2020 года пад фотаздымкам супрацоўніка міліцыі Войніча, якое было размешчана ў Аднакласніках, ён пакінуў каментар з аднаго слова. Абвінавачванне ў публічнай абразе службовай асобы (арт. 369 КК РБ) Аляксандру Анатольевічу прад'явілі яшчэ ў сакавіку гэтага года.
Пацярпелы супрацоўнік міліцыі падаў грамадзянскі пазоў аб спагнанні з Юранава кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 1 500 рублёў. У сваёй заяве ён напісаў, што пакінуты абвінавачаным каментар нанёс яму моцныя маральныя пакуты.
Мужчыну прызналі вінаватым і прысудзілі яму тры гады «хатняй хіміі». Кампенсацыю маральнай шкоды пацярпеламу суд пастанавіў пакрыць у поўным абʼёме – выплаціць 1500 рублёў міліцыянту плюс 87 рублёў дзяржпошліны.
ав/Вясна