Беларуская Служба

Памёр трэнер па бодзібілдынгу Антон Качанаў, якога збілі з палітычных прычын

15.12.2021 09:18
16 снежня з Качанавым развітаюцца ў Мінску, а пахаваюць яго на малой радзіме ў Баранавічах.
Антон Качанаў Крыніца: facebook.com/andrej.strizhak

Памёр трэнер па бодзібілдынгу Антон Качанаў, якога, па словах яго блізкіх, збілі з палітычных прычын, піша euroradio. Пасля канфлікту ў краме і двух тыдняў комы працяглы час ён праходзіў рэабілітацыю, для яго збіралася дапамога. Пра гэта паведаміў у Facebook Андрэй Стрыжак. 16 снежня з Качанавым развітаюцца ў Мінску, а пахаваюць яго на малой радзіме ў Баранавічах.

Антон Качанаў — майстар спорту па паўэрліфтынгу. Ён трэніраваў прафесійных бікіністак, яго падапечныя станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

эж