Беларуская Служба

З філфака БДУ звольнілі выкладчыцу польскай мовы

15.12.2021 16:57
З філалагічнага факультэта БДУ сышла прафесар Алла Кожынава.
Алла Кожынаваfacebook.com

У 2020-м яна ўдзельнічала ў відэазвароце факультэта супраць гвалту сілавікоў.

Яе звольнілі па пагадненні бакоў. "Мяне сёння звольнілі, застаўся толькі медаль за 33 гады працы", — цытуюць у СМІ словы навукоўцы.
Кожынава — прафесар кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта. Яна вядомая навукоўца ў галіне польскай філалогіі.
Кожынава працавала на кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філфака БДУ з 1988 года. Яна арганізоўвала шматлікія міжнародныя навуковыя канферэнцыі па актуальных праблемах польскай мовы.

яс