Палітвязень Ігар Банцэр учора не выйшаў з карцару. Пакаранне яму працягнулі да дня вызвалення з ПУАТ – 17 снежня.
Палітзняволенага рок-музыку Ігара Банцара з 25 лістапада ўтрымліваюць у карцары за розныя "парушэнні". Учора ён павінен быў выйсці, але яго зноў пакаралі двума суткамі ў карцары.
Ужо заўтра, 17 снежня, Банцэру сканчваецца тэрмін пакарання і ён павінен выйсці на волю.
яс