Беларуская Служба

Маладзёны атрымалі па два гады «хіміі» за пратэст

17.12.2021 09:10
За жнівеньскія акцыі пратэсту ў Жлобіне асудзілі яшчэ двух юнакоў
Ілюстрацыйны здымакhttps://spring96.org/

Суд Жлобінскага раёна вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Іллі Кадзетава і Кірылы Малышэнка, якіх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле у іх (ч.1 арт 342 КК РБ).

Вядома, што юнакам ставілі ў віну ўдзел у масавай акцыі пратэсту, якая адбылася ў Жлобіне ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Нібыта яны перашкаджалі працы грамадскага транспарту, выходзілі на праезную частку, стаялі ў сцэпцы і не падпарадкоўваліся законным патрабаванням міліцыянтаў.

У выніку, суддзя Наталля Качалава прысудзіла хлопцам па два гады «хіміі».

юл