Беларуская Служба

Літва падсумавала рэкордную кантрабанду цыгарэт за год

18.12.2021 13:39
Вытворчая магутнасць тытунёвай фабрыкі «Нёман» у Горадні ў тры разы перавышае афіцыйны рынак цыгарэт у Беларусі.
Аўдыё

Маштабы зафіксаванай кантрабанды беларускіх цыгарэт растуць. Паводле звестак літоўскай мытні, за 2021 год у цягніках канфіскавана столькі ж цыгарэт, колькі ў суме канфіскавалі за апошнія 7 гадоў, паведамляе svaboda.org, спасылаючыся на агенцтва BNS.

Агульная тэндэнцыя – рост кантрабанды, сказаў гендырэктар мытнага дэпартаменту Дарыюс Жвіронас, прадстаўляючы сітуацыю ў Камітэце нацыянальнай бяспекі і абароны Сейму Літвы на гэтым тыдні. Паводле яго, сёлета на чыгунцы зафіксавана 24 выпадкі кантрабанды цыгарэт, летась – восем, пазалетась – два.

У 2021 годзе ў цягніках канфіскавана ўдвая больш цыгарэт, чым летась: 16,7 мільёна і 8,9 мільёнаў адзінак адпаведна.

Усе гэтыя нелегальныя цыгарэты вырабляліся кампаніямі, непасрэдна зьвязанымі з рэжымам Лукашэнкі, і відавочна, што гэта крыніца фінансавання рэжыму», – сказаў BNS старшыня Камітэту нацыянальнай бяспекі і абароны ў Сейме Літвы Лаўрынас Кашчунас.

Паводле яго, вытворчая магутнасць тытунёвай фабрыкі «Нёман» у Горадні ў тры разы перавышае афіцыйны рынак цыгарэт у Беларусі.

iar/эж