Беларуская Служба

Расійскія стратэгічныя бамбавікі зноў лёталі над беларускай мяжой

18.12.2021 14:55
Тым часам,  Уладзімір Макей заявіў, што краіна гатова прыняць расійскую ядзерную зброю
Аўдыё

Міністэрства абароны Беларусі апублікавала відэа супольнага патрулявання межаў так званай Саюзнай дзяржавы з удзелам расійскіх стратэгічных бамбавікоў Ту-22М3 у суправаджэнні знішчальнікаў Су-30СМ. Калі адбываўся палёт і над мяжой з якой дзяржавай, не ўдакладняецца.

Тым часам, міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што краіна гатова прыняць расійскую ядзерную зброю, пры пагрозе з боку НАТА. Пра гэта Mакей заявіў тэлеканалу RT Arabic.

эж