Беларуская Служба

Дапоўнена база даносчыкаў «Чорная мапа Беларусі»

19.12.2021 11:11
Зараз на «Мапу даносчыкаў» нанесена 8777 чалвек.
«Кіберпартызаны» Крыніца: https://www.youtube.com/watch?v=9xI-9yK4aK0

Беларускія кіберпартызаны дапоўнілі «Мапу даносчыкаў». Гэтым разам хакеры дадалі яшчэ 4495 чалавек, якія паведамлялі ў міліцыю пра праявы грамадзянскага супраціву і незадавальнення пасля прэзідэнцкіх выбараў і гвалтоўнага здушэння пратэстаў.

Кіберпартызаны распавялі, што ўзламалі базу выклікаў 102 і супольна з blackmap.org, «Кааліцыяй Пратэстных Двароў» і аб’яднаннем «Фрунзенскі рух». Была створана мапа, у якую дадалі яшчэ 4495 новых даносчыкаў.

Зараз на «Мапу даносчыкаў» нанесена 8777 чалвек. Кожны допіс утрымлівае імя і прозвішча, адрас, тэлефон інфарматара і змест даносу.

эж

На сайце Акадэміі кіравання партрэт Рамана Бандарэнкі. Кіберпартызаны распачали акцыю «Пекла»

17.11.2021 13:51
Кібератакі, як сцвярджаюць партызаны, могуць зазнаць іншыя ведамствы рэжыму.

Надзейныя грамадзяне Беларусі заўсёды ведалі, што ўладам падабаюцца даносы

27.11.2021 09:11
Таму ахвотна тэлефануюць у міліцыю.