Беларуская Служба

Ці возьме ўладу ў свае рукі Ігар Сергяенка?

20.12.2021 19:02
Крэмль вядзе негалосныя спробы знайсці пераемніка Лукашэнкі, якога Масква магла б кантраляваць, лічыць Павал Латушка. Чаму такой фігурай можа стаць Ігар Сергяенка?
Ігар СергяенкаАвтор: Телеканал ОНТ - https://www.youtube.com/watch?v=Re-vVCeuuIk, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=89131682

Кіраўнік НАУ адзначае, што, па-першае, Ігар Сергяенка – генерал КДБ. За яго часоў адбылася антыпольская кампанія ў Гродзенскай вобласці. Гэта плюс у вачах Масквы. У сваіх колах, адзначае Латушка, Сергяенка лічыцца граматным кіраўніком з аналітычнымі здольнасцямі. Такая фігура бліжэйшая да Пуціна і яго спецслужбаў, чым да беларускага рэжыму.

Перад Масквой ён выглядае прымальнай фігурай для замены Лукашэнкі.

-Яго біяграфія, уплыў на сістэму ўлады, адсутнасць яскравага праяўлення таксічнасці перад Захадам – гэта аргументы на яго карысць. Ці возьме ўладу ў свае рукі Ігар Сергяенка? Ці падтрымае яго Масква? Для нас гэта кепскі сцэнар. Для нас галоўнае, каб нашая пазіцыя не мянялася: дабівацца новых, свабодных, дэмакратычных выбараў, – адзначае Латушка.

Ігар Сергяенка заняў пасаду кіраўніка Адміністрацыі ў снежні 2019 году. Да гэтага ён быў першым намеснікам КДБ Беларусі.

ав

Беларусь значна скароціць дыпламатычную прысутнасць у краінах Заходняй Еўропы

20.12.2021 13:23
Дыпламатычная прысутнасць Беларусі будзе ўмацавана ў краінах, якія з'яўляюцца для Беларусі стратэгічна важнымі партнёрамі, напрыклад, у Кітаі, Індыі.