Беларуская Служба

Палітзняволеная Соф’я Сапега напісала прашэнне аб памілаванні

21.12.2021 11:13
Рашэнне можа быць прынятае пасля суду.
Sofija Sapieha
Sofija SapiehaFacebook @EHUOfficial

У эфіры «Эхо Москвы» айчым Соф’і Сапегі Сяргей Дудзіч выказаў спадзяванне, што Лукашэнка памілуе палітзняволеную. Рашэнне можа быць прынятае пасля суду.

Соф’і Сапезе прад’явілі канчатковае абвінавачанне па 7 артыкулах Крымінальнага кодэксу. Яе справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.

Яе затрымалі 23 траўня разам з Раманам Пратасевічам у мінскім аэрапорце пасля прымусовай пасадкі самалёту Ryanair.

ав