Беларуская Служба

Беларускія творцы запісалі відэа ў падтрымку Гродзенскага дзіцячага госпіса

21.12.2021 18:41
Словы падтрымкі і святочныя віншаванні ў гэтым відэа выказваюць вядомыя беларускія музыкі, спевакі і акцёры.
.
.старонка фонду

Улетку 2021 года гродзенскія ўлады прынялі рашэнне ліквідаваць дзіцячы госпіс, установу, якая цягам больш як 14 гадоў падтрымлівала безнадзейна хворых дзяцей і іх сем’і, паведаміла Беларуская Рада Культуры.

Словы падтрымкі і святочныя віншаванні ў гэтым відэа выказваюць Palina, акцёры Беларускага Свабоднага тэатра, Lesley Knife, Naviband, Маргарыта Ляўчук, Алег Хаменка, Уладзімір Пугач, акцёр Аляксандр Ждановіч (Маляваныч) і Лявон Вольскі.

У госпісе атрымліваюць бясплатную медыка-сацыяльную і псіхалагічную дапамогу безнадзейна хворыя дзеці ад 0 да 24 гадоў. За 14 гадоў існавання госпіс дапамог 200 сем'ям.

яс