Дэпутаты беларускага парламенту сёння разгледзілі некалькі законапраектаў. Агульным вынікам прыняцця якіх будзе пагаршэнне становішча прадпрымальнікаў, СМІ і грамадскага сектару.
Палата прадстаўнікоў у Беларусі працягвае штмампаваць законапраекты, якія наўрад ці скіраваны на нейкую карысць для насельніцтва.
Напрыклад, прынятыя папраўкі ў Падатковы кодэкс пазбаўляюць шмат каго з прадпрымальнікаў права плаціць падатак па спрошчанай сістэме. А хто усё ж будзе на спрошчаным падаткаабкладанні – заплацяць ужо не 5 а 6 працэнтаў ад выручкі.
Яшчэ аднымі папраўкамі вяртаецца адказнасць за ўдзел у не рэгістраванай грамадскай арганізацыі. У 2018 адказнасць адмянілі, і вось зноў вярнулі. Цяпер ніхто не зможа публічна аб’явіць, што ён працягвае справу соцен грамадскіх арганізацый, знішчаных сёлета.
Папраўкі ў Грамадзянскі кодэкс толькі паступілі ў палату прадстаўнікоў і не разгледжаны. Але ў іх прадугледжана адказнасць за распаўсюд інфармацыі, якая можа пагоршыць чыюсьці дзелавую рэпутацыю. Адказнасць пашырана на ўсе інтэрнэт-рэсурсы, нават не зарэгістраваныя як СМІ.
Казімір Шчадковіч, Мінск