Беларуская Служба

Журналіста Андрэя Кузнечыка дагэтуль не вызвалілі і не вядома дзе ён

22.12.2021 10:12
Родныя і адвакат не ведаюць, дзе ён знаходзіцца.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/Fanni_2021

Ужо тыдзень ні родным, ні адвакату журналіста не даюць інфармацыі, дзе і ў сувязі з чым утрымліваюць Андрэя. Беларуская асацыяцыя журналістаў запатрабавала ад кампетэнтных органаў неадкладна прадаставіць інфармацыю пра тое, дзе і ў сувязі з якой справай утрымліваюць журналіста.

Андрэй Кузнечык быў затрыманы 25 лістапада, калі ў кватэры журналіста прайшоў ператрус. Пасля яго два разы запар каралі адміністрацыйнымі арыштамі на 10 сутак.

Фрылансер Радыё Свабода Андрэй Кузнечык павінен быў выйсці з ізалятара на Акрэсціна яшчэ 15 снежня.

яс