Беларуская Служба

Ад 18 да 20 гадоў - прысуды пра справе анархістаў

22.12.2021 10:32
Суд праходзіў у закрытым рэжыме з прычыны «абароны персанальных дадзеных пацярпелых».
Працэс "анархістаў"https://t.me/nashaniva/37166

Ад 18 да 20 гадоў. У Мінску абвешчаны прысуд па справе анархістаў.

Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Дубоўскага, Дзмітрыя Рэзановіча і Сяргея Раманава прызналі вінаватымі ў акце тэрарызму, незаконным абароце зброі і яе перамяшчэнні праз мяжу.

Выракі наступныя:

▪️Ігар Аліневіч — 20 гадоў
▪️Дзмітрый Дубоўскі — 18 гадоў
▪️Дзмітрый Рэзановіч — 19 гадоў
▪️Сяргей Раманаў — 20 гадоў

Сам суд праходзіў у закрытым рэжыме з прычыны «абароны персанальных дадзеных пацярпелых». Фігуранты ўключаны КДБ у спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

яс