Айцішнікі ўзломваюць базы даных дзяржаўнай адміністрацыі і дзяржаўных прадпрыемстваў.
ТК Кіберпартызаны паведамляе пра наступствы атакі на філіял МАЗа«МагілёўТрансМаш».
Не магчыма зайсці і карыстацца праграмным забеспячэннем «Амега». З-за гэтага не могуць налічыць заробкі супрацоўнікам. Зарплату выдаюць у касе.
З сур'ёзнымі праблемамі сутыкаюцца канструктары і бухгалтэрыя.
Атрымальнікі камплектуючых не могуць праз камп'ютары зарэгістраваць і аформіць заказ. Вымушаны афармляць усе дакументы ў папяровым варыянце.
Супрацоўнікам забараняюць распаўсюджваць інфармацыю аб наступствах кібератакі і праблемах. Аднак інфармацыя з прадпрыемства выцякае.
КДБ-шнікі прыязджалі на «МагілёўТрансМаш» і канфіскоўвалі ўсю тэхніку і кампʼютары для экспертызы. Аднавіць нічога не змаглі. Будуць ставіць новую тэхніку і новае праграмнае забеспячэнне.
Акрамя «МагілёўТрансМаш» пацярпелі (цалкам або часткова) таксама і кампʼютарныя сістэмы «Зеніта», «Магілёўліфтмаша», «Электрарухавіка» і «Хімвалакно», таму што ў іх была сувязь і адна і тая ж сістэма.
КДБ шукае вінаватых і кажа, што атака была з-за мяжы, адсачыць не ўдалося, хто менавіта замешаны.
Кіберпартызаны выстаўляюць умовы расшыфроўкі сеткі: вызваліць 10 названых імі палітвязняў.
яс