Беларуская Служба

У Беларусі збіраюцца будаваць другую АЭС

22.12.2021 15:20
Нягледзячы на тое, што Беларусі няма каму прадаваць лішкі электраэнергіі з Астравецкай АЭС.
Астравецкая АЭСnaviny.by

Раман Галоўчанка заявіў, што ўрад Беларусі цягам года ўнясе Лукашэнку прапановы па пляцоўцы для другой АЭС, будуць улічаныя прапановы вучоных і расійскіх партнёраў.

А тым часам у працы Астравецкай АЭС выяўлены шматлікія дэфекты, як напрыклад сістэма пажаратушэння, якая паводле расследавання журналістаў Белсата (праграма «Давайце разбірацца» ) цалкам не працуе. Да таго, Беларусі няма каму прадаваць лішкі электравытворчасці, таму што суседзі: Літва, Польшча, Украіна адмаўляюцца.

- Інвеставанне ў атамную станцыю вымагае шмат рэсурсаў, таму лагічна хацець, каб станцыя працавала круглы год на поўную магутнасць і прынамсі акуплялася, -адзначыў у размове з Белсатам Майк Шнайдэр, міжнародны аналітык у галіне энергетычнай і ядравай палітыкі.

У планах расійскга ўраду да 2035 году імпарту беларускай электрычнасці таксама няма.

яс