Беларуская Служба

Алесю Пушкіну выставілі абвінавачанне паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу

22.12.2021 16:10
Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні мастака Алеся Пушкіна.
Алесь Пушкінfot. Wikipedia/Serge Serebro

Матэрыялы справы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.

Алесю Пушкіну выставілі абвінавачанне паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 3 арт. 130 («Наўмысныя дзеянні для рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асобаў») і арт. 370 («Здзек з дзяржаўных сімвалаў»).

Беларускага мастака Алеся Пушкіна затрымалі 30 сакавіка ў вёсцы Жылічы, ён ужо амаль 9 месяцаў застаецца за кратамі.

Падставаю распачаць крымінальную справу стала размяшчэнне на выставе ў Горадні 19 сакавіка партрэту антысавецкага партызана Яўгена Жыхара з аўтаматам на плячы аўтарства мастака Алеся Пушкіна. Пасля гэта пачалі правяраць іншыя карціны мастака: прэтэнзіі ў следчых узніклі да цыклу Пушкіна «Беларускі супраціў», які той стварыў больш за 20 гадоў таму.

Да матэрыялаў справы далучаныя заключэнні больш як 40 экспертавых даследаванняў.

яс