Беларуская Служба

Жанчына патэлефанавала ў міліцыю і аблаяла Лукашэнку — ёй прысудзілі 2 гады «хіміі»

23.12.2021 07:11
Падобныя ўчынкі Ціхамірава здзяйсняла ўжо не аднойчы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/inxti

Суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёна разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да 54-гадовай Алы Ціхаміравай, якую абвінавачвалі па ч. 1 арт. 368 – «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», паведамляе Вясна.

Згодна з абвінавачваннем, 17 кастрычніка жанчына патэлефанавала з хатняга тэлефона ў «102» і нецэнзурна аблаяла Лукашэнку.

Паводле звестак, якія ёсць у следства, падобныя ўчынкі Ціхамірава здзяйсняла ўжо не аднойчы — толькі цягам гэтага года яна больш за сто разоў без патрэбы тэлефанавала ў міліцыю, чым «ускладняла працу праваахоўнікаў і замінала іншым грамадзянам да іх звяртацца».

У выніку суддзя Іна Паўлоўская прысудзіла жанчыне два гады «хіміі».

яс