Беларуская Служба

Лукашэнка і Галоўчанка пагражаюць перакрыць транзіт і спыніць экспарт у Літву

23.12.2021 08:30
Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў, што Беларусь гатовая да таго, што Літва спыніць транзіт беларускіх угнаенняў.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Shutterstock.com/Aleksandr Lupin

Аляксандр Лукашэнка і Раман Галоўчанка прыгразілі Літве захадамі ў адказ, калі пад забарону трапіць транзіт беларускіх угнаенняў. Лукашэнка паабяцаў закрыць транзіт паміж Літвой і Украінай, а Галоўчанка – спыніць беларускі экспарт у Літву.

«Толькі з Літвой праз нашу краіну сёлета склаў каля трох мільёнаў тонаў, у тым ліку праз гомельскі ўчастак дзяржаўнай мяжы, – цытуе Лукашэнку БелТА. – Я не разумею, чым літоўцы думаюць, напіраючы на ​​нас. Мы закрыем гэты транзіт, няхай ездзяць праз Германію або паспрабуюць праз Польшчу – будзе ў тры разы даражэй».

Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў, што Беларусь гатовая да таго, што Літва спыніць транзіт беларускіх угнаенняў. Ён паабяцаў, што ў такім выпадку «галоўная шкода будзе нанесена самой Літве».

«Мы гэта без адказу не пакінем, давядзецца прымаць меры ў адказ. Беларускі экспарт у Літву складае каля 1 млрд долараў, у асноўным гэта сыравіна і матэрыялы, якія набываюць літоўскія кампаніі для наступнай перапрацоўкі. Гэта тычыцца прадукцыі дрэваапрацоўкі, палімераў і гэтак далей. Калі мы спынім пастаўкі, пераарыентуем іх на іншыя рынкі, няхай літоўскі бізнес спытае ў свайго ўраду, як той збіраецца вырашаць праблемы», – адзначыў Галоўчанка, піша БелТА.

яс/паводле Белсат