Беларуская Служба

Палітвязню Аляксандру Васілевічу падоўжана ўтрыманне пад вартай

23.12.2021 16:03
Палітвязень Аляксандр Васілевіч застанецца пад вартай яшчэ мінімум 2 месяцы. Пра гэта паведаміла яго жонка Надзея Зелянкова.
Аляксандр ВасілевічФота: bel.biz
«Аляксандр Васілевіч атрымаў падаўжэнне варты. Перадае прывітанне! І вялікі дзякуй за лісты, пасылкі і перадачы. З Калядамі!» — напісала яна ў сваім блогу, паведамляе REFORM.by.

Бізнесмен быў затрыманы 28 жніўня 2020 года па крымінальнай справе. Апошні раз Аляксандру падаўжалі тэрмін утрымання пад вартай у кастрычніку.

Аляксандр Васілевіч — саўладальнік рэкламнага агенцтва Vondel / Hepta і кампаніі Mint Media (выданні Kyky.org і The Village Беларусь). Ён прызнаны палітвязнем. За час знаходжання Васільевіча пад вартай у яго нарадзілася дачка. У пачатку жніўня яго паставілі на ўлік як схільнага да экстрэмізму ў СІЗА — такі статус нададзены многім палітвязням у Беларусі.

вх