Беларуская Служба

Затрымалі журналіста Радыё Свабода Алега Груздзіловіча

23.12.2021 18:02
Груздзіловіча забралі з дому ў Мінску, выламалі дзверы.
Алег ГруздзіловічФота svaboda.org

Затрымлівалі журналіста Алега Груздзіловіча людзі ў масках, выламалі дзверы ў кватэру.

Алег — падазраваны па крымінальнай справе «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» (артыкул 342 КК).

Сёлета ў першы раз Груздзіловіча разам з Інэсай Студзінскай і Алесем Дашчынскім затрымалі 16 ліпеня. У рэдакцыі Свабоды правялі вобшук, офіс быў узламаны. Цягам дзесяці дзён іх усіх адпусцілі.

Груздзіловіч тады адмовіўся даваць паказанні. Пры вызваленні ён даў падпіску аб яўцы. Тры дні мужчына галадаў за кратамі на знак пратэсту супраць затрымання і салідарнасці з Інай Студзінскай, якая галадала 9 дзён, з патрабаваннем дапусціць да яе адваката.

За кратамі ўжо амаль месяц знаходзіцца фрылансер Свабоды Андрэй Кузнечык, на яго завялі крымінальную справу.

Журналіст і кансультант Радыё Свабода Ігар Лосік ўжо паўтара году ў зняволенні. Яго асудзілі на 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

23 снежня стала вядома, што беларускія сілавікі прызналі Радыё Свабода «экстрэмісцкім фармаваннем».

БАЖ / вх

МУС аб’явіў Радыё Свабода «экстрэмісцкім фарміраваннем»

23.12.2021 13:00
Такі ж статус мае «Белсат» і БелаПАН.