Заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса зрабілі падазраваным па крымінальнай справе. Яго не выпусцілі пасля чарговых «сутак» арышту, адвезлі ў Следчы камітэт. А дома правялі вобшук і канфіскавалі тэхніку.
Белавус праходзіць па 342 артыкуле КК — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх. Справы па гэтым артыкуле распачатыя ў дачыненні да сотняў, калі не тысяч беларусаў, якія ўлетку-2020 і пазней выходзілі на вуліцы супраць рэжыму Лукашэнкі.
Павел Белавус больш за месяц за кратамі, яго затрымалі 15 лістапада.
Еўрарадыё /вх