Беларуская Служба

Заява ў польскую пракуратуру з абвінавачаннем Лукашэнкі ў генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці

24.12.2021 12:39
Адвакат Томаш Вілінскі падаў у Нацыянальную пракуратуру Варшавы апавяшчэнне аб падазрэнні ў злачынствах, учыненых Аляксандрам Лукашэнкам і некаторымі асобамі з ягонага атачэння.
 .
Аляксандр Лукашэнка.Фота: PAP

Як паведамляе партал bolkunets.org са спасылкай на выданне Interia, самыя сур’ёзныя абвінавачванні – у генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці. Адвакат Вілінскі, які прадстаўляе інтарэсы беларускіх грамадзянаў, плануе ў студзені падаць заяву ў Міжнародны трыбунал у Гаазе.

Абгрунтаванне апавяшчэння складаецца з больш як 160 старонак, дадатак – з 10 тысяч старонак. Дакументы тычацца дзеянняў рэжыму Лукашэнкі супраць грамадзянаў Беларусі, Польшчы, Іраку, Сірыі, іншых краінаў.

Паводле адваката, задакументаваныя некалькі выпадкаў забойстваў на замову рэжыму. Ёсць падрабязная інфармацыя пра міграцыйны крызіс у перыяд з красавіка да 4 лістапада 2021 года.

Як стала вядома парталу Bolkunets.org, у ліку падазраваных у генацыдзе больш за 20 супрацоўнікаў сілавых ведамстваў і чальцоў ураду Беларусі. Сярод іх старшыня КДБ Іван Церцель, камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў, камандзір АМАП ГУУС Менгарвыканкаму Дзьмітры Балаба і іншыя.

Радыё Свабода / вх