Беларуская Служба

Ціханаўская ў ТОП-5 асоб года па версіі Foreign Policy

24.12.2021 14:12
Часопіс назваў лідарку дэмакратычных сіл - законным прэзідэнтам Беларусі.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/tsikhanouskaya

Уплывовы амерыканскі часопіс Foreign Policy уключыў Святлану Ціханоўскую ў спіс пяць самых папулярных асоб 2021 года, пра якіх пісала выданне.

У артыкуле прыводзяцца словы рэпарцёра выдання па пытаннях нацыянальнай бяспекі і разведкі Эмі Макінана, якая піша: «На пачатку гэтага года Святлана Ціханоўская была проста жонкай вядомага блогера, а таксама маці дваіх дзяцей. У канцы 2021 года яна лічыцца законным прэзідэнтам Беларусі, лідарам апазіцыі ў выгнанні, якая знаходзіцца на парозе звяржэння жорсткага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі».
юл